Беларуская мова 1 клас

06.05 



29. 04 МЯСЦІНА, ДЗЕ Я ЖЫВУ. ПАМЯТНЫЯ МЯСЦІНЫ
 Лексічны матэрыял

Ведаць некаторыя памятныя мясціны Беларусі:



22.04  МЯСЦІНА, ДЗЕ Я ЖЫВУ. СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
Ведаць імёны славутых землякоў:


15.04 Наша наваколле

1. Лексічны матэрыял
КРЫНІЦА - родник                                            
УЗГОРАК, ПАГОРАК - возвышенность, холм             ГАЙ - роща                        
ПЕЧКУРЫ - пескари                                                  ЛАГЧЫНА - лощина                                                  НАВАКОЛЛЕ - окрестность
2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка
3. Чытанне вучнямі(працоўны ліст)


08.04Мясціны, дзе я жыву. У родным горадзе

1. Лексічны матэрыял

2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка
3. Чытанне слоў, тэксту вучнямі
4. Развіццё маўлення



25.03 Мясціны, дзе я жыву. Мая краіна

1. Лексічны матэрыял

2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка
3. Чытанне тэксту вучнямі

4. Завучванне верша на памяць

18.03 Я і навакольны свет. Раслінны свет

1. Лексічны матэрыял

2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка

3. Чытанне тэксту вучнямі


4. Выкананне развіваючых заданняў па тэме ўрока


11.03 Я і навакольны свет. Жывёльны свет

1. Лексічны матэрыял


2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка
3. Чытанне тэксту вучнямі



04.03 Я і навакольны свет. Поры года. Занятак людзей

1. Лексічны матэрыял

2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка


3. Завучванне на памяць 


4. Чытанне тэксту вучнямі



Паўтараем словы



25.02 Я і навакольны свет. 
Надвор'е. З'явы прыроды

1. Лексічны матэрыял




2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка

3. Чытанне тэкстаў вучнямі


4. Завучванне верша на памяць


11.02 Я І МАЕ СПРАВЫ. На пошце.
1. Лексічны матэрыял

2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка


3. Чытанне тэксту.


04.02 Я І МАЕ СПРАВЫ. У КРАМЕ.

1. Лексічны матэрыял
2. 
Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка

3. Чытанне тэксту, адказ на пытанні










28.01 Я І МАЕ СПРАВЫ.  НА ВУЛІЦЫ(У ДВАРЫ)
1. Лексічны матэрыял



2. 
Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка

3. Чытанне тэксту, адказ на пытанні

 


 Я І МАЕ СПРАВЫ. У ДОМЕ (ХАЦЕ).
1. Завучванне на памяць
2. Лексічны матэрыял

ПАМОЧНІК - помощник
НЕМАЎЛЯ - младенец
СМЕЦЦЕ - мусор
ПРАС - утюг



3. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка


4. Чытанне тэксту, адказ на пытанні



14.01 Я І МАЕ СЯБРЫ. ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ.

1. Лексічны матэрыял
ПАДАРУНАК - подарок
ЛАСУНАК - лакомство
ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ - день рождения
СВЯТА - праздник
АБРУС - скатерть
ЧАСТАВАЦЬ - угощать
ЗАПРАСІЎ - пригласил
ВІНШУЮ - поздравляю
2. Чытаем словы

3. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка







24.12 Я І МАЕ СЯБРЫ. ГУЛЯЕМ РАЗАМ. БЕЛАРУСКІЯ ГУЛЬНІ.
 1. Лексічны матэрыял
СЯБРЫ - друзья
ГУЛЬНІ - игры
ЦАЦКІ - игрушки
КАРАГОД - хоровод
ХОВАНКІ - прятки
2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка


3. Чытанне твора



4. Выкананне дадатковых заданняў

5. Вучым лічылку на памяць 

17.12  Я і мае сябры. Знаёмімся з сябрамі

 1. Лексічны матэрыял

ІМЯ - имя
ПРОЗВІШЧА - фамилия
ІМЯ ПА БАЦЬКУ - отчество

Ведаць назву свайго імя, імёны сваякоў, аднакласнікаў па-беларуску; 
 весці суразмоўніцтва з выкарыстаннем вывучанай лексікі на адпаведную тэму.



2. Вучым лічылку на памяць
3. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка
4. Чытанне верша вучнямі



10.12 Я І МАЯ СЯМ'Я. АДЗЕННЕ І АБУТАК (одежда и обувь).

1. Лексічны матэрыял
ШКАРПЭТКІ - носки
ХУСТКА - платок
СУКЕНКА - платье
СПАДНІЦА - юбка
ПАЛІТО - пальто
КАПЯЛЮШ - шляпа
ФУТРА - шуба
КАШУЛЯ - рубашка
ЧАРАВІКІ - ботинки, туфли
ГУЗІК - пуговица
КАМІЗЭЛЬКА - жилетка
ШТАНЫ - брюки
ВАЛЁНКІ - валенки  
2. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка

3. Чытанне слоў па тэме ўрока (раздатачны матэрыял)




03.12 Я І МАЯ СЯМ'Я. АСАБІСТАЯ ГІГІЕНА.
 
1.Вучымся вымаўляць  гук [ц']
2.Вучым верш на памяць

Коцік.

Брудным быць не хоча коцік:

Мые спінку і жывоцік.

Мые лапкі, хвосцік мые…

Вучаць коціка малыя:

– Станеш чыстым, коце мілы,

Калі будзеш мыцца з мылам.

3. Дамінуючы лексічны матэрыял: асабістая гігіена, люстэрка, расчоска, насоўка, ручнік, мыла, грэбень, шыя, галава, твар, вочы, вушы, выціраць твар ручніком, я мыюся, выціраюся, прычэсваюся, апранаюся.

РУЧНІК - полотенце
ЛЮСТЭРКА - зеркало
НАСОЎКА - носовой платок
РАСЧОСКА (ГРЭБЕНЬ) - расчёска
ТВАР - лицо
4. Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка

Лясная аптэка

"Тук-тук-тук" –

Пастукаў Дзяцел.

-- Калі ласка,

Адчыняйце!..

Захварэў

Мой сын маленькі –

І яму патрэбны

Лекі.

Ён тры дні

Ляжыць у ложку,

Бо сабе

Параніў ножку.

Дрэнна спіць,

Не есць нічога.

Нам патрэбна

Дапамога!..

-- Не хвалюйся,

Бедны Дзяцел!

Будзе лётаць

Сын па хаце.

Мазь ад ранаў

І бінты –

Уратуюць

Ад бяды!..

Так аптэкаркі –

Вавёркі

Саладзілі

Смутак горкі.

Птах панёс

Дамоў з аптэкі

Словы шчырыя

І лекі.

А пасля

прыйшоў Мядзведзь:

-- Мой жывот

Пачаў балець.

Я, відаць,

У нашым лесе

Зноў малінаю

Аб'еўся…

-- Трэба, Мішка,

Ведаць меру

І такому

Кавалеру.

Ты не хмурся

І не злуйся,

 

 

А настоем

Пачастуйся!

Мішка лекі

Праглынуў –

І дадому

Сігануў.

І зароў ён,

Ідучы:

-- Дзякуй,

Добрыя ўрачы!..

На парозе –

Шэры Воўк.

Ён зубамі

Шчоўк ды шчоўк.

-- Я да вас

Сюды прыйшоў

Па лякарства

Для зубоў.

Дома… зайцам

падавіўся! –

Воўк ад болю

Пакрывіўся.

-- Нашы лекі

Толькі лечаць.

Нашы лекі –

Не калечаць!..

Зайца

Выпусці на волю!

А не то –

Памрэш ад болю…

-- Добра, добра!

Я гатовы

На любыя

Вашы ўмовы!.. –

Воўк панёсся

Без аглядкі –

Замільгалі

Толькі пяткі…

* * *

І ў жыцці,

Не толькі ў казках,

Лечаць нас –

Спагада, ласка.

А ваўчыная

Варожасць –

Анідзе

Не дапаможа!..

                            Уладзімір Мазго


26. 11  Я І МАЯ СЯМ'Я. РЭЖЫМ ДНЯ.
1. Вучымся вымаўляць  гук  [дз' ]
2. Вучым верш на памяць

Мой гадзіннік,

Дзінь-дзінь-дзіннік,

Зазвініць ён,

Дзінь, дзінь, дзінь —

Значыць,

Сем якраз гадзін...

Трэба з ложка паднімацца,

На заняткі

Не спазняцца.  (А. Дзеружынскі).


3. Дамінуючы лексічны матэрыял: гадзіннік, рэжым дня, распарадак, снеданне, абед, вячэра, падвячорак, зарадка, гадзіна, час, прагулка.


РАНІЦА - утро
ДЗЕНЬ - день
ВЕЧАР - вечер
ГАДЗІНА (націск на другі склад) - час
ХВІЛІНА (націск на другі склад) - минута
ГАДЗІННІК - часы
ЧАС - время
ВЯЧЭРА - ужин
СНЕДАННЕ(СНЯДАНАК)   - завтрак

Рэжым дня



4.  Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка
Рэжым дня ў Ганкі, Стася і Марціна

Ганка,

Стась

I я, Марцін,

Мы раскажам вам аб тым,

Як жывём і дружым мы,

Як расцём мы дужымі.

Пачынаем дзень спачатку

Фізкультурнаю зарадкай.


Возьмем шчоткі — зубы тром

Беласнежным парашком.

                            З мылам мы пад кранам мыем

                            Рукі, вушы, твар і шыю. 


За сталом утрох сядзім.

Мы з ахвотаю ядзім.  

     Мы і дома пасабляем:

Я падлогу падмятаю,

Фартушок надзеўшы, Ганна

Мые кубачкі старанна.

Стась сваю работу знае —

Ён вазоны палівае.


Дом вялікі. На двары

Шмат гуляе дзетвары, —

Разам з імі, як сябры,

Мы гуляем на двары,

Водзім карагоды.

Весела заўсёды.

19.11 Я І МАЯ СЯМ'Я. МАЯ КВАТЭРА

1. Вучымся вымаўляць  гук  [р ]. 
2. Вучым верш на памяць

Каля горкі Два Рыгоркі,

Дзве Марынкі,

Дзве Ірынкі,

Два Барыскі,

Дзве Ларыскі

Елі смачныя ірыскі.

3. Дамінуючы лексічны матэрыял

кватэра, пакой (у пакоі), падлога (на падлозе), ложак (у ложку), канапа (на канапе), шафа (у шафе), крэсла (у крэсле), тэлевізар, дыван (на дыване), люстра, столь (на столі), дзверы (за дзвярыма), вокны (на акне, у вакне).

ПАДЛОГА - пол
СТОЛЬ - потолок
ДЗВЕРЫ - дверь
МЭБЛЯ - мебель
ДЫВАН - ковёр
КАНАПА - диван
ШАФА - шкаф
ЛОЖАК - кровать
ЛЮСТЭРКА - зеркало
ТЭЛЕВІЗАР - телевизор
ТЭЛЕФОН -  телефон 



4.  Слуханне тэксту, адказ на пытанні настаўніка

Лятаючае крэсла

Жыло-было ў дзеда крэсла. Аднойчы прыйшоў і сеў у яго Антонік. Крутнуўся ўлева, крутнуўся ўправа і, о цуд, нечакана для самога сябе закрычаў:

Бывай, дзед!.. Лячу, падымаюся ў неба!.

Дзед толькі паспеў перадаць унуку тэлефонную трубку, папрасіў:

Звані!.. Расказвай, што ўбачыш...

Раптам крэсла з Антошкам паднялося ўверх. Акно перад ім адчынілася. Чароўны паветраны карабель павольна паплыў над горадам. 

Дзед занепакоіўся. Ухапіў тэлефон, спытаў:

Ало!.. Антошка, як адчуваеш сябе? Што наўкол бачыш?..

-    Ало, ало!.. На сувязі крэслалётчык Антон. Пада мною — вялізны горад, у якім мы жывём... 

            Які ён?! — ускрыкнуў дзед. — Я ніколі не бачыў свой горад з   вышыні.

Дык ведай, дзед, у нашым горадзе вуліцы што стужкі. Па іх поўзаюць мурашы...

Дзед зірнуў у акно. Па вуліцы якраз рухаліся легкавушкі, аўтобус, тралейбус. Дзед падумаў: «Калі гэтыя машыны падаліся Антошку мурашамі, то ён вельмі высока падняўся».

Антонік, ало!.. Табе не страшна там? — спытаў дзед.

Мне вельмі цікава!

           Ляці дамоў, — папрасіў дзед. — Твае мама і тата хутка вернуцца з тэатра. Што ім скажу?

Я паспею, дзед... Вось толькі злятаю на Венеру...

Куды, куды? — напалохаўся дзед.

На планету Венеру! Туды яшчэ ніхто не лятаў. Я буду першым венерцам! — зарагатаў Антонік.

Ало, Антонік! — выходзіў дзед на новую сувязь з крэслалётчыкам. — Дзе ты цяпер?..

Я ўжо на Венеры, дзед!.. (Пакажыце малюнак.) Тут, дзед, усе назвы пачынаюцца з літары «В». Адкажы, што гэта па-венерынаму азначае: васейн, варога, вэлевізар, вашына?..

Дзед выканаў заданні, папрасіў:

     Ляці ўжо, унучак, дамоў.

Слухаюся!.. — адказаў унук. — Уключаю спускны матор.

Праз некалькі хвілін шчаслівы Антонік злез з крэсла-круцёлкі,

прыцмокнуў языком:

Ну, дзед, чароўны ў цябе лятаючы карабель!

А калі дамоў вярнуліся тата і мама, Антонік увесь вечар расказваў ім, як лятаў на Венеру, якія дзівосы бачыў там. Прыдумляў цяжкія заданні для дарослых:

Скажыце, як будуць па-нашаму іх словы: варожанае, вырк, вукерка?..

А вы, сябры, здагадаліся, што гэта? 



12 .11   Я І МАЯ СЯМ'Я. МАЕ СВАЯКІ

<iframe src="https://learningapps.org/watch?app=8226235" style="border:0px;width:100%;height:500px" webkitallowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true"></iframe>1. Вучымся вымаўляць спалучэнне гукаў  [шч ].
2. Дамінуючы лексічны матэрыял: сваякі, сям’я, мама, матуля, маці, мамачка, тата, татачка, малодшы брат, старэйшая сястра, дзядуля, бабуля, унук, унучка, дачка, сын, дапамагаць маці, тату, клапаціцца пра бабулю, дзядулю, цёця, дзядзя, пляменнік, пляменніца.

СВАЯКІ - родственники
ДЗЕД (ДЗЯДУЛЯ) - дедушка
БАБУЛЯ - бабушка
ТАТА - папа
БАЦЬКА - отец
БАЦЬКІ (націск на апошні склад) - родители
ДАЧКА (націск на апошні склад) - дочка
УНУК - внук
УНУЧКА - внучка
СЯСТРА - сестра
3. Завучванне на памяць верша

Мы — працоўная сям’я:

дзед, бабуля,

тата, мама,

брат з сястрой,

таксама — я. (В. Лукша).


4.  Слуханне тэксту.

      Дзед Францішак і інтэрнэт

У сястрычак Лены і Юлькі радасць — пасля доўгіх угавораў да іх пераехалі дзед Францішак і бабуля Рэня. (Пакажыце малюнак.)

I вось ужо амаль месяц дзед з бабуляй на новым месцы. Мама з    татам, Лена з Юлькай з усіх сіл стараюцца, каб яны не маркоціліся. А яны толькі пра хутар свой і гавораць, бядуюць, што кінулі бацькаўшчыну. Шкада сямейнікам і дзеда, і бабулю Рэню.

Думалі-думалі Лена з Юлькай, як дзеда з бабуляй ад смутку ратаваць. Аднойчы пры дзеду Францішку ўключылі камп’ютар. Дзед спачатку здалёк назіраў, як дзяўчаткі гуляюць, а тады бліжэй падсеў.

Пасля Лена і Юлька ўвайшлі ў інтэрнэт. Сталі набіраць тое, што дзеду цікава: і пра вайну, і пра горад, у якім другая дачка жыве. Калі ж у сусветным сеціве знайшлі звесткі пра родны хутар, дзед вохкнуў:

Ну і разумны гэты камп’ютар! I адкуль ён усё ведае?! (Пакажыце малюнак.)

Назаўтра толькі і гаворкі было што пра інтэрнэт.

Цяпер дзед Францішак асвойвае камп’ютар. Дзяўчаткі вучаць яго карыстацца электроннай поштай, каб дасылаць допісы ўнукам, якія жывуць далёка. Цешыцца дзед і абяцае бабулі:

Навучуся сам усяму — і цябе навучу! (Пакажыце малюнак.)

Пакрысе за новым заняткам туга па родным хутары ў дзеда і бабулі змянілася на мары пра цёплыя дні, калі можна будзе праведаць сваю хатку. Яны сталі прызвычайвацца на новым месцы і ўрэшце сказалі, што не так тут і кепска...

Якраз пра гэта дзед Францішак напісаў ліст дачцэ і адправіў яго па электроннай пошце.              

29.10 Напісалі праверачную работу

1. Гульня "Верна, што..."
  • Настаўнік - ученик
  • Малюнак - рисунок
  • Ажыны - крыжовник
  • Цыбуля - картошка
  • крэйда - мел
  • Стёрка - гумка
  • Фарбы - кисточки
  • Сурвэтка - салфетка
  • Лесвіца - лестница
  • Часопіс - газета
2. Закрэслі малюнак бусла.
3. Закрэслі малюнак цукеркі.
4. Закрэслі малюнак ажын.
5. Закрэслі малюнак настаўніка.
6. Закрэслі малюнак фарбаў.
7. Закрэслі малюнак актавай залы.



29.10  Я І МАЯ ШКОЛА. ВУЧЭБНЫЯ ЗАНЯТКІ
1.Вучымся вымаўляць гук  [ч ]. 
2. Завучванне на памяць лічылкі.

Раз, два, тры, чатыры,

Кошку грамаце вучылі.

           Не чытаць, не пісаць,

А за мышкамі скакаць .


3. Словы для запамінання.


ДОШКА - доска
КРЭЙДА - мел
АНУЧКА - тряпочка
ПАПЕРА - бумага
ЗАНЯТКІ - занятия
ПРАЦА - труд
МАЛЯВАННЕ - рисование
ЧАЛАВЕК І СВЕТ - человек и мир
МАТЭМАТЫКА - математика
ЧЫТАННЕ - чтение
ПІСЬМО - письмо
Фізкультура - физкультура
МАЛЯВАННЕ - рисование


4. Слуханне тэксту.

Якая літара лепшая?

Сустрэліся Варанянятка і Верабейка, заспрачаліся, якая літара лепшая.

Верабейка напісаў «Ч» і сказаў:

 — Гэта літара мне нават спяваць дапамагае. Паслухай: чык-чы-рык, чык-чырык...

     А дакажы, што твая літара лепшая, напрыклад, за літару «А», — наступала Варанянятка.

Не ведаю, як даказаць, — засмуціўся Верабейка.

Бег якраз Шпачок, пачуў іх спрэчку і кажа:

Ёсць месяц, назва якога пачынаецца з літары «Ч», не было б гэтай літары — не было б і назвы месяца.

Гэты месяц — чэрвень, — здагадаўся Верабейка.

А Шпачок працягваў:

З літары «Ч» пачынаецца слова «часопіс». Без гэтага слова мы не ведалі б пра дзіцячы часопіс «Вясёлка». (Настаўнік паказвае дзіцячы часопіс «Вясёлка».)

     Але ж у слове «часопіс» ёсць і літара «А», — падказала Варанянятка. — Не было б літары «А» — не было б і гэтага слова.

Навошта ж тады спрачацца? — сказаў Шпачок. — Няма лепшай літары, няма горшай. Усе патрэбныя — ад «А» да «Я».                                                            (Алесь Якімовіч).



22.10 Я І МАЯ ШКОЛА. ШКОЛЬНЫЯ ПАМЯШКАННІ (школьные помещения)


 1. Знаёмства з гукам [дж].


2. Завучванне на памяць верша. 


У школу кожны дзень хаджу.

За партай ціха я сяджу.

На настаўніцу гляджу.

Вучыцца добра я хачу.


3. Словы для запамінання.


ПЕРАПЫНАК - перемена
БІБЛІЯТЭКА - библиотека
ВЕРШ - стихотворение
ГАЗЕТА - газета
ЧАСОПІС - журнал
ВЯСЁЛКА - радуга
КАЗКА - сказка
СТАЛОВАЯ - столовая
ВІДЭЛЕЦ - вилка
ЛЫЖКА - ложка
ТАЛЕРКА - тарелка
СУРВЭТКА - салфетка
ШКЛО - стекло
ШКЛЯНКА - стакан
НАСТАЎНІЦКАЯ - учительская
СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА - спортивный зал 
АКТАВАЯ ЗАЛА -актовый зал 
лестница- лесвіца
4.Слуханне тэксту



У калідоры смех і рогат,

Хлопцы збіліся гурбой,

Выхваляюцца, як могуць,

Між сабой наперабой.

Я злавіў язя такога,

            Што пагрыз усю вуду

І хвастом мяне самога

Ледзь не скінуў у ваду...

Бухаў вецер ураганам,

Грукатаў дзявяты вал.

           Знесла хваляй капітана,

           Ну, а я трымаў штурвал...

Гэта што! — сказаў Якуб. —

           Змураваў я з цэглы клуб,

           Ды вялізарны такі,

                       Што яму стаяць вякі!

                 Да хлапцоў падбегла Света:

Што зрабіла я за лета?

           Памяркуйце, хіба мала?

                      З’ела поўны кошык я

          Тых суніц, што назбірала

          Цёця добрая мая.

Выдумляе кожны складна,

Ручайком цячэ расказ.

Ды звініць званок і ўладна

Кліча ўсіх дзяцей у клас. (П. Макаль).



15.10 Я І МАЯ ШКОЛА. ВУЧЭБНЫЯ РЭЧЫ (учебные вещи)

НАЖНІЦЫ - ножницы
ФАРБЫ - краски
АЛОВАК - карандаш
КАЛЯРОВЫЯ АЛОЎКІ - цветные карандаши
ПЭНДЗЛІК - кисточка
МАЛЮНАК- рисунок
МАЛЯВАЦЬ - рисовать
                 ФЛАМАСТАР- фломастер
КРЭЙДА - МЕЛ
ДОСКА - ДОШКА
СТЁРКА, ЛАСТИК - ГУМКА
                ПАДРУЧНІК, СШЫТАК


Пазнаёміліся з гукам [Ў], вывучылі верш:


Доўга ўрокі Стась вучыў,

Паўтараў, пісаў, лічыў,

Замарыўся так, бядак,

Што заснуў на крэсле ўсмак.


Слухалі апавяданне

 "Чаму пачырванеў Вадзік?"


Чаму пачырванеў Вадзік?

У класе ціха-ціха. У першакласнікаў урок малявання. Учора яны хадзілі з настаўніцай у лес, а сення Ніна Пятроўна сказала, каб кожны намаляваў тое, што яму больш спадабалася ў лесе.

Вадзіку спадабаўся грыб мухамор. А Вадзікава суседка Верачка намалявала рабіну. Яна так захапілася работай, што нават высунула кончык языка. Але вось бяда: не паспела Верачка намаляваць і паловы, як раптам – трах! - зламаўся яе чырвоны аловак. (Пакажыце чырвоны аловак.)

-Вадзік, дай мне сваю тачылку, у мяне аловак зламаўся, - папрасіла Верачка свайго суседа.

-А дзе твая? – строга запытаў Вадзік.

-У мяне няма.

-Чаму ж ты мне пра гэта ўчора не сказала? Я б табе сваю старую тачылку прынес. Яна крыху ступілася, але аловак яшчэ затачыць можна. Заўтра я табе яе прынясу.

-Мне трэба зараз, а не заўтра, - пакрыўдзілася Верачка.

-А дзе ж я табе зараз яе вазьму? Яна ж у мяне дома засталася.

-Дык у цябе ж вунь новая тачылка ляжыць, - сказала Верачка.

-Э, не! – пакруціў галавой Вадзік. – Новую я табе не дам. Калі я пачну даваць яе ўсім, яна хутка ступіцца, - і ен схаваў тачылку ў пенал.

-Жмінда! – сказала Верачка і заплакала.

-Верачка, чаго ты плачаш? – запыталася настаўніца?

-Мой чырвоны аловак зламаўся… Чым жа я цяпер ягадкі намалюю на сваей рабіне? – усхліпнула Верачка.

Настаўніца абвяла вачыма прыціхлы клас і запытала:

-Дзеці, хто можа даць Верачцы свой чырвоны аловак?

І не паспела яна сказаць гэта, як да Верачкі з усіх бакоў пацягнуліся рукі з алоўкамі. Кожны хацеў дапамагчы Верачцы.

Толькі адзін Вадзік нібы нічога не чуў і не бачыў. Ен схіліўся над сваім сшыткам, а вушы яго раптам сталі чырвоныя – чырвоныя.

(Паводле Я. Бяганскай).



08.10 Я І МАЯ ШКОЛА. НАСТАЎНІЦА І ВУЧНІ
Вучымся вымаўляць гук  [г ]. 
НАСТАЎНІЦА- учительница
ВУЧНІ - ученики (учащиеся)
ХЛОПЧЫК - мальчик
ДЗЯЎЧЫНКА - девочка
АЛОВАК- карандаш
МАЛЮНАК - рисунок (картинка)
МАЛЯВАЦЬ - рисовать
АПАВЯДАННЕ - рассказ
ХВІЛІНА - минута
СЯБРЫ - друзья
ВЕРАСЕНЬ - сентябрь
ТАТА - папа
БАЦЬКА - отец
БАЦЬКІ  (націск на апошні склад) - родители
Тэма "Агарод" (тэкст "Азбука агарода")
САДАВІНА- фрукты
ГАРОДНІНА- овощи
АГУРКІ - огурцы
АГРЭСТ - крыжовник
АЖЫНЫ - ежевика  
БУРАК - свёкла
ГАРБУЗ - тыква
КВЕТКІ- цветы
БУЛЬБА, ЦЫБУЛЯ (паўтарэнне)
Вывучылі верш

Рана ў школу мы ідзём,

    На світанку ўсталі.

    Ранцы з кніжкамі нясём –

    Школьнікамі сталі. М. Чарняўскі. 

01.10 НАША МОВА

ПАДРУЧНІК -учебник                                                  
СШЫТАК - тетрадь                                                        

НАСТАЎНІК - учитель                                                  

КАЛІ ЛАСКА - пожалуйста  

ДЗЯКУЙ – спасибо

ДОБРЫ ДЗЕНЬ – добрый день

ДОБРАЙ РАНІЦЫ- доброе утро

ДОБРЫ ВЕЧАР- добрый вечер

ДА ПАБАЧЭННЯ – до свидания                                     

КОЛЕР - цвет                                                                   

СУКЕНКА - платье                                                               

ЦУКЕРКА - конфета

ЖУРАВІНЫ - клюква

БУСЕЛ - аист

БУЛЬБА - картофель

ЦЫБУЛЯ - лук
ЦУКАР – сахар

ПАПЕРА- бумага

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий